Геодезический пункт Тупишки на карте Ошмянщины (на бел. яз.)

Родительская категория: Пункты Дуги в Беларуси Категория: Пункт Дуги "Тупишки"

У  Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці, ў канцы 2007 года адбылася  важная  падзея ў гісторыі  ў цэлым і ў турыстычнай сферы нашага  краю, ў прыватнасці: каля вёскі Цюпішкі, ў  пяці кіламетрах ад мястэчка Гальшаны, на узвышаным лясістым узгорку,  які знаходзіцца на вышыні  звыш трохсот метраў над узроўнем мора адбылася ўрачыстасць. на якой быў  открыты геадэзічны  пункт Тупішкі Дугі Струвэ.

Ў  цэрэмоніі адкрыцця пункта Тупішкі прынялі удзел вучоныя-гісторыкі з Мінска і Гродна, якія сабраліся на другія  міжнародныя гальшанскія чытанні,  местачковыя краязнаўцы, настаўнікі, вучні, работнікі культуры Ашмяншчыны, прадстаўнікі  выканаўчай улады раёна і Гальшанскага выканкама, жыхары  навакольных вёсак, прадстаўнікі сродкаў  масавай інфармацыі. Кіраўніцтву раёна уручылі копію пасведчання аб унясенні Дугі Струвэ ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Гэта чацвёрты аб’ект у Беларусі ( пасля Мірскага і Несвіжскага замкаў, Белавежскай пушчы), якія нараўне з пірамідай Хеопса, садамі Семіраміды і іншымі цудамі ўвайшлі ў гэты спіс і сярэбраныя манеты ў азнаменаванне падзеі. Пункт Тупішкі прадстаўляе собой знак, выкананы ў форме барэльефа. 

Надпіс на памятніку падцвярджае: у 1825 годзе быў заложаны знак пункта на Дузе Струвэ.  Захавалася адзнака двухсогадовай даўнасці . Матэрыял  з якога яна зроблена – цэгла і вапна(цэмент тады не выкарыстоўваўся).

На чорным гранітным памятніку , утрымліваючым макет зямнога шара, ў  абрысе мяжы Рэспублікі Беларусь памечана назва пункта, сугучнае назве сціплай вёсачкі на ашмяншчыне. Гэта маленькая  кропка на зямлі паслужыла доказам яшчэ аднага вялікага адкрыцця, а сёння стала славутасцю раёна.

           Такім чынам, на Ашмяншчыне з’явіўся яшчэ адзін унікальны турыстыстычны абъект. Геадэзічны пункт Тупішкі Дугі Струвэ уключаны у адзін з турыстычных маршрутаў раёна.

 

Дуга Струвэ — ўяўляе сабой  сетку з 265 геадэзічных пунктаў, працягласцю 2820 км ад Паўночна-ледавітага акеана да Чорнага мора, якая праходзіць праз 10 краін свету.

Дуга стваралася  з мэтай вызначэння параметраў Зямлі, яе формы і памеру. Вымярэнне вялося на працягу 40 гадоў, з 1816 па 1855 гады.

Работы праводзіліся пад кіраўніцтвам вядомага рускага

астранома, акадэміка, першага  дырэктара Пулкаўскай асерваторыі Васіля Струвэ(1794-1864).  Удзельнічаў у гэтай адказнай навуковай экспедыцыі  і  ураджэнец Ашмяншчыны, вучоны Іосіф Ходзька, географ і геадэзіст.  З 31 пункта, закладзенага на тэрыторыі Беларусі ў XIX стагоддзі, сучасныя беларускія геадэзісты знайшлі і ўзнавілі месцазнаходжанне  19-ці. Пяць з іх  былі ўнесеныя ў спіс гісторыка-культурнай првроднай спадчыны ЮНЭСКА. Адзін знаходзіцца ў Ашмянскім раёне. Гэта пункт Тупішкі (мясцовая назва – Цюпішкі).

         З матэрыяламі, дакументамі пра Дугу Струвэ, аб жыцці і дзейнасці В. Струвэ, І. Ходзькі, аб гісторыі ўзнікнення памятніка, адкрыцці геадэзічнага пункта на цюпішскай гары і інш., можна пазнаёміцца ў музеі Дугі Струвэ.

Copyright 2011 Геодезический пункт Тупишки на карте Ошмянщины (на бел. яз.). Powered by Joomla templates. All Rights Reserved.